Подпісы пад заявай паставілі не толькі дэпутаты польскага парламенту, але і яшчэ 27 краін-сяброў Рады Еўропы.

«Гэтая ідэя спадабалася калегам-дэпутатам і яны ў часе апошняй Сесіі ПАРЭ ў Страсбургу ахвотна пад ёй падпісваліся», – заявіў напярэдадні дэпутат Анджэй Галіцкі, кіраўнік польскай дэлегацыі ў ПАРЭ.

​​Паволе ягоных слоў, Польшча «мае вялікі доўг» у справе Бяляцкага і таму павінна заплаціць яго прынамсі такім чынам.

«Калісьці еўрапейскія народы не пакінулі нас у абдымках рэжыму і тады жонка зняволенага Леха Валенсы атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Гэта было прыгожа і сімвалічна, мабілізавала нас на змаганне», – падкрэсліў польскі парламентар.

Анджэй Галіцкі паведаміў таксама, што размаўляў аб падтрымцы кандыдатуры Бяляцкага з Лехам Валенсам, на «падтрымку якога можна разлічваць».



Поделиться ссылкой: