Пытанне, “У якой ступені Вы давяраеце праграмам дзяржаўнага тэлебачання?”, падзяліла беларусаў амаль напалам. 47 % рэспандэнтаў заявілі, што давяраюць ім ці хутчэй давяраюць, 43 % асобаў не давяраюць ці хутчэй не давяраюць дзяржаўнаму тэлебачанню, і 10% абралі варыянт “цяжка адказаць”.

Прычым, асабліва “даверлівымі” з’яўляюцца жанчыны і людзі ва ўзросце 50 гадоў і болей. А вось сярод тых, хто не давярае дзяржаўнаму тэлебачанню, пераважаюць мужчыны і асобы ва ўзросце да 50 гадоў.

Пры гэтым даследаванне паказала, што амаль усе дарослыя жыхары Беларусі (96 %) – тэлегледачы, а больш за палову (58 %) карыстаюцца інтэрнэтам. Практычна штодзённа інтэрнэтам карыстаюцца 29 % беларусаў. Адначасова 38 % увогуле не маюць доступу да інтэрнэту. І гэтая лічба застаецца стабільнай ад снежня 2010 года.

Поделиться ссылкой: