Новая кампанія шальмавання

2

Артыкул за подпісам Сяргея Шаўчука пад назвай “Даже Польшу воротит от белорусской оппозиции” ужо выйшаў у мастоўскай газеце “Зара над Нёманам”, смаргонскай раёнцы “Светлы шлях” і падобна на тое, што абыдзе шмат якія іншыя СМІ.

Падставай для артыкула стала сустрэча беларусаў з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандам. “Гастралёры”, “шайка беларускіх апазіцыянераў”, “выбівацелі грантаў” – гэта ці не самыя мяккія характарыстыкі, якія выкарстоўвае аўтар артыкула, напісанага ў класічным жанры шальмавання “ворагаў народа”.

“Героі публікацыі” (нагадаем, што ў сустрэчы з генпракурорам Польшчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч, “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” Анатоль Міхнавец і Андрэй Жукавец, “Еўрапейскай Беларусі” Зміцер Бародка) накіравалі дзяржСМІ заяву ў адказ.

Вось яе тэкст:

“У Беларусі крытыка з боку дзяржаўных СМІ ў адносінах да недзяржаўных арганізацый заўсёды з’яўлялася прыкметай плённасці працы гэтых арганізацый. Таму мы з задавальненнем даведаліся, што нашу дзейнасць у Варшаве заўважылі беларускія дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Для нас гэта стала дадатковым стымулам для яшчэ больш энергічнай працы.

Мы таксама спадзяемся, што наша дзейнасць надалей будзе асвятляцца на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх газет. Для палягчэння іхняй працы ў гэтым накірунку, мы будзем пастаянна высылаць у рэдакцыі газет інфармацыю аб нашай дзейнасці. Спадзяемся, што гэта пазітыўна паўплывае на колькасць публікацый аб нашых арганізацыях і іхняй працы.

Адкуль яшчэ жыхары Мастоўскага і іншых раёнаў Беларусі могуць даведацца аб дзейнасці беларускіх арганізацый у далёкай Варшаве?”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!