У працы групы прыняла ўдзел 25 чалавек, у тым ліку родныя палітзняволеных Марына Лобава, Марына Адамовіч, А.М. Дзядок, Інэса Крутая,намеснік руха “Разам” Алесь Макаеў, журналіст –блогер Юрась Навіцкі,прадстаўнік БХК Манькоўская Н.Ю., прадстаўнік “Мемарыяла” Ханжанкоў С.М., праваабаронца Садоўская Кацярына. У абмеркаванні пытанняў прыняў удзел (віртуальна) палітвязень Павал Севярынец, паведамляе БХД.
Першае пытанне паседжання: колькі ж палітвязняў сення ў Беларусі? Справы Аляксандра Крутога і Аляксандра Малчанава. Быў прыняты Зварот да палітыкаў і праваабаронцаў, тэкст якога прыводзіцца ніжэй.
Другое пытанне: што рабіць дзеля спынення катаванняў палітзняволеных? Было вырашана бліжэйшым часам напісаць ліст у Генеральную пракуратуру з патрабаваннем спынення катаванняў у турмах і прапанаваць грамадству далучыцца і накіровываць лісты аб спыненні гвалту і катаванняў у турмах у Генеральную пракуратуту; правесці круглы стол з удзелам праваабаронцаў і ўсіх зацікаўленых асоб “Гвалт і катаванні ў беларускіх турмах”.
Трэцяе пытанне: інфармацыйнае асвячэнне тэмы палітзняволеных. Вырашана на наступнае паседжанне запрасіць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і абмяркаваць з імі тэму падання інфармацыі пра палітзняволеных і рэпрэсаваных. Мы лічым асвячэнне гэтай тэматыкі ў сродках масавай інфармацыі недастатковым.
Чацвертае пытанне : збор подпісаў пад зваротам да міжнароднай федерацыі па хакею “Пакуль не будуць вызваленыя палітвязні скажам НЕ чэмпіянату света 2014 у Беларусі”.
Падпісныя лісты пакінутыя на сядзібе БНФ, усе жадаючыя могуць прыйсці і падпісацца.
Пятае пытанне –збор сродкаў на помнік Вольгі Дашкевіч, маці Змітра Дашкевіча. Заклікаем усіх далучыцца да гэтай акцыі. Скрыня для ахвяраванняў знаходзіцца ў памяшканні праваабарончага камітэта “Салідарнасць”.
Наступнае паседжанне каардынацыйнай групы “За Волю” адбудзецца ў наступную сераду 1.02.2012. а 16-й гадзіне. Усе жадаючыя могуць далучыцца
Партыі БНФ, БХД,ОГП
Рухам: “Разам”, “За свабоду”,
“Беларускі рух”, “Гавары праўду”,
Моладзевай арганізацыі МФ,
“Эўрапейская Беларусь”
Праваабарончым арганізацыям: “Вясна”, БХК,
Платформа, “Салідарнасць”, “Праваабарончы альянс”
Зварот
Мы -прадстаўнікі грамадства, сябры розных партый, рухаў, удзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю”па вызваленню палітзняволеных і рэпрэсаваных лічым, што ў Беларусі зараз 17 палітычных вязняў. Мы звяртаемся да палітыкаў і праваабаронцаў з прапановай лічыцьбеларускімі палітычнымі зняволенымі:
- 1. Андрэя Саннікава
- 2. Міколу Статкевіча
- 3. Змітра Бандарэнку
- 4. Паўла Севярынца
- 5. Змітра Дашкевіча
- 6. Эдуарда Лобава
- 7. Міколу Аўтуховіча
- 8. Алеся Бяляцкага
- 9. Ігара Аліневіча
- 10. Аляксандра Францкевіча
- 11. Міколу Дзядка
- 12. Яўгена Васьковіча
- 13. Паўла Сырамолатава,
- 14. Арцёма Пракапенку
- 15. Сяргея Каваленкіу
- 16. Алеся Крутога
- 17. Аляксандра Малчанава
Просім далучыцца прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый для працы ў складзе каардынацыйнай групы “За Волю”.
Просім праваабаронцаў распрацаваць крытэрыі вызначэння тэрміна “палітвязень” у Беларусі з улікам сённяшняй рэчаіснасці так, як гэта зрабілі расейскія праваабаронцы і давесці гэтыя крытэрыі да грамадства.
Лічым справу Аляксандра Крутога цалкам палітычнай, беспрэцэндэнтнай па сваім цынізме і па колькасці парушэнняў крымінальна–працэсуальнага кодэкса. Заклікаем аказаць маральную і матэрыяльную падтрымку мужнаму, прынцыповаму чалавеку Аляксандру Крутому і яго сям’і, якая апынулася на мяжы выжывання.
Лічым крымінальную справу супраць Алеся Малчанава правакацыяй і патрабуем праваабаронцаў і палітыкаў быць вельмі пільнымі да гэтай справы, дапамагчы Малчанаву з адвакатам. Лічым, што, так як зараз улады распраўляюцца з былым палітвязням-“дзекабрыстам”, пераводзячы яго ў разрад “крымінальнікаў”, так жа ж расправяцца потым і з іншымі вызваленымі палітвязнямі. Заклікаем усіх да салідарнасці і еднасці!
Просім лідэраў партый, арганізацый і рухаў даць свой аргументаваны адказ наконт спіса палітзняволеных цягам тыдня. Адказы накіроўваць па адрасе г. Менск, вул Чарнышэўскага 3-39, сядзіба БНФ (для каардынацыйнай групы “За Волю”).