Ажыццявіць задуманае плануецца ў межах сумеснага з “Літоўскай чыгункай” праекта “Электрыфікацыя накірунку Маладзечна- Гудагай – Дзяржаўная мяжа”. Ужо ў лютым месяцы работа над праектам павінна быць завершана. А пасля аб’явяць конкурс на генеральнага падрадчыка, які зоймецца самім будаўніцтвам. Мяркуецца, што ўчастак дарогі ад Маладзечна да Кянаў і Новай Вільні будзе цалкам электрафіцыраваны. Але калі электрычкі пабягуць па згаданым напрамку – пакуль невядома…

Затое ўзрасла ўпэўненасць, што (у недалёкай перспектыве) удасца мінімізаваць чэргі ў іншых пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. У тым ліку і аўтамабільныя чэргі, паколькі многія беларусы выязджаюць у Літву на сваіх аўто выключна за набыццём больш танных тавараў. Паводле звестак Дзяржаўнага мытнага камітэта толькі грузавых транспартных сродкаў, якія выязджаюць з Беларусі ў Літву, у паўтары разы больш, чым чымся паток аўтамабіляў адтуль сюды. Тое ж і з легкавымі аўтамабілямі, мікрааўтобусамі, маршруткамі… Новы электрафіцыраваны маршрут спросціць падарожжы ў Літву не толькі маладзечанцам, але і жыхарам суседніх раёнаў, нават сталічнаму жыхарству.



Поделиться ссылкой: