Па меркаванні начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігара Чарняўскага, неабходна як мага хутчэй закансерваваць руіны Крэўскага, Гальшанскага і Навагрудскага замкаў. “Гальшанскі, – кажа ён, – знаходзіцца  ў крайне дрэнным стане, ад забудовы засталіся сцены і адна вежа без даху”. Кепскі стан і старога каралеўскага замку ў Гродне, Мірскага комплекса, Любчанскага і ў Геранёнах (Іўеўскі раён)…

Асноўныя работы плануецца правесці за кошт мясцовых бюджэтаў. Між тым, на ўсе аб’екты прадугледжна фінансаванне з рэспубліканскага бюджэта ў памеры 2,5 млрд. рублёў. Пры тым гродненцы павінны будуць недзе знайсці дадаткова (за 6 наступных гадоў) 52 мільярды рублёў. Але і гэтых фінансавых сродкаў, як падлічылі эксперты, не хопіць нават на рэстаўрацыю Старога замка ў Гродне. А як быць з астатнімі?..

Яшчэ якія 15-20 гадоў – і замкі ў Крэве і Гальшанах па-просту знікнуць. На думку большасці спецыялістаў у галіне рэстаўрацыі варта  ўсе сродкі накіраваць на захаванне найбольш пацярпелых ад часу помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны – Крэўскага і Гальшанска замкаў. А для астатніх – шукаць інвестараў, ды настойліва  церабіць Мінкульт і Савет Міністраў, каб выдзелілі сапраўдныя грошы на ўратаванне нацыянальных святынь Беларусі.

Фота  аўтара

 



Поделиться ссылкой: