Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю па Беларусі

0

Дэпутуты Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы падтрымалі распрацаваны Палітычным камітэтам варыянт рэзалюцыі па Беларусі.

Дакумент “цалкам падтрымлівае мэтавыя санкцыі ЕС, якія мусяць быць узмоцнены, і заклікае краіны Савета Еўропы далучыцца да іх, пакуль не вызваляць і не рэабілітуюць усіх палітычных зняволеных і не скончацца рэпрэсіі супраць палітычных апанентаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў”. Апрача таго, падтрыманая і рэкамендацыя ПАСЕ да Камітэту Міністраў, кіроўнага органа Савета Еўропы, каб той выступіў з такім заклікам да ўсіх удзельнікаў арганізацыі.

Нагадаем, што ў Савет Еўропы ўваходзяць усе краіны нашага кантынента (апрача Беларусі, Ватыкана і Косава), уключна з Расіяй, Украінай ды Турцыяй.

Паводле рэзалюцыі, ПАСЕ глыбока занепакоены ўсё горшай сітуацыяй з правамі чалавека, палітычнымі і грамадзянскімі свабодамі ў Беларусі, асуджае рэпрэсіі і ціск супраць нязгодных.

Рэзалюцыя змяшчае заклік да краін ЕС захаваць санкцыі да Беларусі, “у асаблівасці ў дачыненні да дзяржаўных прадпрыемтсваў, звязаных з Аляксандрам Лукашэнкам і іншымі высокімі чыноўнікамі”, і працягнуць падтрымку незалежных няўрадавых арганізацый.

Акрамя гэтага, ПАСЕ заклікае пашыраць каналы зносін з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнымі СМІ і апазіцыяй, а таксама разгледзець магчымасць зніжэння або адмены візавых збораў для грамадзян Беларусі.  А таксама пастанаўляе пакінуць кантакты на высокім узроўні з беларускімі ўладамі замарожанымі. Без змен і пазіцыя па статусу спецыяльнага запрошанага для Беларусі: ён застаецца ўвязаным да мараторыя на смяротнае пакарання і прагрэса ў сферы дэмакратыі.

 

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!