«Саннікаў як быў для мяне годным і мужным чалавекам, так і застаўся. Спадзяюся, што ён хутка будзе дома са сваімі роднымі. Саннікаву цяпер важна ведаць, што мы як былі з ім, так і застаемся, мы падтрымліваем яго», — напісала на сваей старонцы ў Фэйсбуку маладзёжная актывістка Наста Палажанка, якая разам з каардынатарам кампаніі “Гавары праўду!” Андрэем Дзмітрыевым і прапанавала незвычайную акцыю салідарнасці.

Водгукі ў інтэрнеце сёння – гэта, сапраўды, амаль выключна словы падтрымкі.

“Калі нехта хоча сказаць нешта дрэннае, то я хачу адразу засцерагчы кожнага, што не дай Бог апынуцца яму ў той сітуацыі, ў якой апынуўся Саннікаў”, — заявіў сёння былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, які пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года адбываў пакаранне ў той жа калоніі “Віцьба-3” і трымаў за кратамі шматдзённую галадоўку.

Поделиться ссылкой: