Паліцэйскія на вучэннях разганялі мітынг, які прывёў да масавых беспарадкаў у раёне вакзала. Згодна з легендай вучэнняў, перамовы з мітынгоўцамі не далі станоўчых вынікаў і тады сілавікі пачалі разганяць акцыю. Гэтая інфармацыя выклікала рэзананс у СМІ і блогах.  

Інфармацыю з паліцэйскага сайта прыбралі, але дыскусія на гэтую тэму не спынілася.

Адзін з супрацоўнікаў паліцыі паведаміў агенцтву “Тайга.инфо: ”Зараз, самі разумееце, сітуацыя нестабільная, і “раскачваць лодку” – гэта залішне. Мы памылкова, па недагляду напісалі, што несанкцыянаваная акцыя па выніках выбараў, і атрымаўся негатыў, а цяпер апазіцыя гэтыя матэрыялы ўжо хоча выкарыстоўваць”. Гэты супрацоўнік пашкадаваў, што вучэнням прыдалі палітычны аспект і сказаў, што не трэба было гэтага рабіць, патлумачыўшы, што “у палітыку ўвогуле ўлазіць небяспечна”.

У Беларусі неаднаразова з’яўляліся звесткі аб тым, што прадстаўнікі сілавых структур на вучэннях разганялі мітынгі апазіцыі. Але беларускія ўлады ніколі не апраўдваліся за гэта і інфармацыю пра вучэнні не абвяргалі.



Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»