Нагадаем: 24 лістапада кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага пакаралі зняволеннем на 4,5 годы ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, абвінаваціўшы яго ва ўтойванні даходаў і невыплаце падаткаў.

Бяляцкі павінны быў заплаціць штраф памерам 721 мільён рублёў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны.

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра яго банкаўскія рахункі ў Польшчы і Літве. Сам Бяляцкі ў судзе тлумачыў, што грошы пайшлі на праваабарончую дзейнасць. Згодна з прысудам, кватэру, у якой месціўся офіс “Вясны”, павінны забраць на карысць дзяржавы.

18 студзеня жонка Бяляцкага Наталля Пінчук перавяла на рахунак упраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама для суда Першамайскага раёна сталіцы 757 мільёнаў 526 тысяч 717 беларускіх рублёў (каля 90 тыс. долараў ЗША). Гэтыя грошы паступілі ад грамадства.



Поделиться ссылкой: