Небяспечнае печыва жанчына набыла ў буфеце бальніцы. Адкусіла кавалачак і адчула рэзкі ўкол. Прыгледзеўшыся да стравы, санітарка ледзьве не страціла прытомнасць — з піражка тырчала шкло!

Перш-наперш супрацоўніца бальніцы звярнулася ў буфет, дзе набыла піражок. Там былі шакіраваны не менш за яе — тавар не выпякаюць на месцы, а закупаюць у, здавалася, прыстойнай кавярні “Лабірынт”. Прадстаўнікі кавярні не сталі звяртаць увагі на скаргу пацярпелай і проста адмахнуліся ад яе. Людміле Ткачынскай не засталося нічога іншага, як звярнуцца ў санэпідэмстанцыю і рэдакцыі мяцовых газет. Пакуль кавярня працуе і зачыняцца не збіраецца.