Патлумачыць, якім чынам ён апынуўся ў вентыляцыйнай шахце пад самым дахам дзевяціпавярхоўкі, 37-гадовы жодзінец так і не здолеў. Можа, таму, што знаходзіўся ў шоку на той момант, калі яго выратавалі супрацоўнікі МНС, а можа, з-за таго, што быў надта нецвярозым.

Праваліўшыся на ўзровень сёмага паверха, мужчына сам патэлефанаваў выратавальнікам. Тыя прыехалі разам з “хуткай дапамогай”, бо былі ўпэўнены ў неабходнасці медыцынскай дапамогі. Пасля таго як пацярпелага выцягнулі з шахты, урачам засталося толькі канстатаваць яго добры стан і адпусціць на волю.