Бурдон: «Мы маем такую магчымасць, сёння будзем абмяркоўваць яе з брытанскім юрыстам. Але шанцы таго, што ранейшае рашэнне пракурора будзе адменена, мізэрныя… Паколькі ён вылецеў з краіны, то я песімістычны наконт поспеху падобнай апеляцыі».

Нагадаем, Пракуратура Парыжа вырашыла, што Анатоль Куляшоў карыстаецца імунітэтам ад пераследу, бо быў запрошаны на тэрыторыю краіны Інтэрполам, а паміж Францыяй і міжнароднай арганізацыяй існуе адпаведная дамоўленасць. Таму пракуратура адмовілася затрымліваць міністра ўнутраных справаў Беларусі падчас візіту ў Францыю. З такой трактоўкай права Вільям Бурдон не згодны:

Бурдон: «Мы лічым, што гэтая падстава юрыдычна не абгрунтаваная. Існуе іерархія нормаў, і нормы міжнароднага права пераважаюць над пэўнай дамоўленасцю, якая абвяшчае імунітэт службовых асобаў… Міністр унутраных справаў, падазраваны ў міжнародных злачынствах, не мае імунітэту».

Вільям Бурдон настойвае, што пазіцыя французскага пракурора абмежаваная і не адпавядае сучаснаму стану міжнароднага крымінальнага права.