У гадавіну смерці І. Шаўчука (6 студзеня ) першымі на магілу вядомага авіяканструктара прыйшлі ягоныя землякі, якія жывуць у Маскве і ўваходзяць у федэральную нацыянальна-культурную аўтаномію “Беларусы Расіі”.

Ігар Шаўчук прайшоў шлях ад маладога спецыяліста да аднаго з кіраўнікоў фірмы “Тупалеў” за рэкордна кароткі час. Займаўся распрацоўкай, укараненнем ў доследную і серыйную вытворчасць самалётаў Ту-144, Ту-204, Ту-334, Ту-160, Ту-155 ды іншых. Яго тэхнічныя рашэнні заўсёды вылучаліся навізною і арыгінальнасцю. Стаўшы Генеральным дырэктарам  і Прэзідэнтам “Тупалева”, Шаўчук атрымаў у спадчыну паўразваленае прадпрыемства. Тым не менш, здолеў не толькі захаваць канструктарскія кадры, але і стварыць новы мадэльны  рад магістральных пасажырскіх самалётаў. І ён жа шмат увагі ўдзяліў мадэрнізацыі баявых авіяцыйных комплексаў. Была рэалізавана цэлая праграма па мадэрнізацыі Ту-160, Ту-95 і Ту-27, якія цяпер з’яўляюцца асновай стратэгічнай і дальняй авіяцыяй Расіі. Знаходзячыся ў росквіце сіл, І. Шаўчук нечакана памёр 6 студзеня 2011 года. Гэты чалавек – другі (пасля Сухога з Глыбоччыны) беларус, які паднімаў на крыло авіяцыю спачатку СССР, а пасля Расіі…

Летась Слуцкаму краязнаўчаму музею былі перададзены некаторыя асабістыя рэчы, унікальныя фотаздымкі, макеты самалётаў знакамітага авіяканструктара.