Беразорўскі даказвае, што заключыў у свой час з былым партнерам неафіцыйную дамову, згодна з якой яны мусілі падзяліць ў роўных долях і актывы і прыбытак. Пасля таго, як Бадры Патаркацышвілі памёр, сям’я адмовілася выканаць умовы пагаднення, спаслаўшыся на тое, што пагадненне было неафіцыйным і ніякім чынам не аформлена на паперы. Сям’я вырашыла, што ўмовы дамовы не могуць распаўсюджвацца на ўсю дзейнасць грузінскага бізнэсоўца. 

Бадры Патаркацышвілі лічыўся найбагацейшым чалавекам Грузіі. Яго маёмасць ацэньваюць у 12 мільярдаў долараў.

Назіральнікі лічаць, што менавіта прэтэнзіі Барыса Беразоўскага да сям’і нябожчыка Бадры Патаркацышвілі сталі падставай для арышту Эмануіла Зэльцэра, адваката Джозефа Кея – далёкага сваяка грузінскага бізнэсмена Бадры Патаркацышвілі. Разм з Зэльцэрам у мінскам аэрапорце затрымалі яго сакратарку Уладлену Функ.

Пасля смерці 12 лютага 2008 г. Патаркацышвілі Дж.Кей прад’явіў дакументы, паводле якіх ён прызначаны выканаўцам тэстамента памерлага. Дакументы былі складзеныя Зельцэрам, але потым сваякі Патаркацышвілі назвалі іх падробкай. Гэта стала фармальнай прычынай арышту Зэльцэра.

Зельцэр прыляцеў у Беларусь па справах, звязаных з тэстаментам Патаркацышвілі. Пазней  суд Тбілісі прызнаў Кея выканаўцам тэстамента, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Зельцэр і Функ былі затрыманыя 12 сакавіка 2008 года. 11 жніўня за выкарыстанне загадзя ілжывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж Зельцэр быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі, Функ — да аднаго. Сваёй віны яны не прызналі.

Сваякі Зельцэра абвінавачваюць былога кампаньёна Патаркацышвілі — расійскага бізнэсмена Барыса Беразоўскага ў судовай справе. Паводле іх інфармацыі, той прыязджаў на судовы працэс у Мінск і выступаў на працэсе.