Чыноўніка абвінавачваюць у тым, што ён даваў указанні аб складанні і падпісанні актаў аб выкананай працы, у якіх былі завышаныя аб’ёмы коштаў падчас падрыхтоўкі да летняга сезону дзіцячага лагера. Урон склаў больш за мільярд рублёў.

Супраць былога дырэктара могуць распачаць яшчэ дзве крымінальныя справы з аналагічнымі абвінавачаннямі.

Былому чыноўніку пагражае зняволенне на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.