Кожны дзень пазбаўляе палітзняволеных здароўя, забірае ў іх гады жыцця. Гэтыя людзі сёння знаходзяцца ў турмах, хаця яны не злачынцы. Наадварот, яны рабілі ўсё магчымае дзеля таго, каб жыццё ў Беларусі стала лепшым. Рабілі так, як таго патрабавала іх сумленне.

Аляксандр Рыгоравіч, заклікаем Вас не адказваць жорсткасцю на клопат людзей пра сваю Радзіму. Выпусціце іх, у Вас ёсць для гэтага правы.

Мы ўпэўнены, што гэты зварот падтрымаюць амаль усе беларусы. Бо незалежна ад палітычных поглядаў, беларусы хочуць свайму дому міру, спакою і згоды.

Рыгор БАРАДУЛІН, Народны паэт Беларусі,

Віктар ДАШУК, рэжысёр, Народны артыст Беларусі,

Зінаіда БАНДАРЭНКА, Народная артыстка Беларусі,

Радзім ГАРЭЦКІ, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук,

Леанід ЛЫЧ, прафесар, доктар гістарычных навук.


Поделиться ссылкой: