У часе онлайн-канфэрэнцыі начальніка ўпраўлення жыльлёвага будаўніцтва Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваля на сайце агенцтва БелТА наведніца абурылася:

«Чаму ў катэгорыі грамадзян, якія маюць права на атрыманьне ільготных крэдытаў на будаўніцтва жыльля, уключаны толькі судзьдзі і пракурорскія работнікі? Чаму дапамога людзям такіх сацыяльна важных прафэсій, як, да прыкладу, пэдагогі і лекары, не прадугледжаная новым дакумэнтам?»

Спадар Горваль на гэта адказаў:

«Тыя катэгорыі, якія вызначаныя ва ўказе, на працягу паўгода разглядаліся на ўсіх узроўнях і дзяржкіравання, і выканаўча-распарадчых органаў… Вядома, я разумею, што лекары і педагогі — таксама сацыяльна важная катэгорыя, якую трэба было б падтрымліваць, але на сённяшні момант гэта выпрацаваны агульны падыход. Катэгорыі, якія вызначаныя, знайшлі адлюстраванне ва ўказе».

Указ № 13 аб дзяржаўнай падтрымцы пры будаўніцтве жыльля быў падпісаны 6 студзеня. У ім суддзі і пракуроры пазначаныя асобным радком.



Поделиться ссылкой: