Плануецца тэрыторыя плошчай 23 гектары. Але для ажыццяўлення праекта бракуе грошай. На старых жа могілках месцаў хопіць толькі на год. Калі новыя могілкі не пабудуюць, то нябожчыкаў давядзецца вазіць у Вілейку.
Праблема з будаўніцтвам новых могілак ёсць не толькі ў Маладзена. У сельскай мясцовасці ўлады спрабуюць вырашаць яе сваімі сіламі. Атрымаць дазвол на новую тэрыторыю даволі складана. Да таго ж, каб падрыхтаваць новыя могілкі, трэба спілаваць і выкарчаваць дрэвы, правесці геадэзічныя даследаванні, каб высветліць на якім узроўні знаходзяцца грунтовыя воды, часам трэба насыпаць новы грунт.
Поделиться ссылкой:
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!