23 студзеня адбудзецца прэзентацыя сумеснага даклада, у якім будуць прадстаўленыя статыстыка па рэгістрацыі (і адмовах у рэгістрацыі) грамадскіх аб’яднанняў, фондаў ды іншых некамерцыйных арганізацый; аналіз таго як асвятляюцца пытанні  адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый і пераслед грамадзянскай супольнасці ў 2011 годзе; аналіз змянення заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях і ацэнкі перспектыў заканатворчай дзейнасці згодна з планамі на 2012 год, а таксама
маніторынг прававога стану няўрадавых арганізацый і свабоды асацыяцый ў Беларусі ў 2011 годзе.

Брыфінг адбудзецца ў памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі.



Поделиться ссылкой: