Безумоўна, шукалі рабаўніка не з-за зніклага ўладара звяроў. Разам з маёмасцю злачынца вынес з дома 26 тысяч долараў, 4 мільёны рублёў і не пасаромеўся прыхапіць 30 еўра. Дзякуючы аператыўнай рабоце супрацоўнікаў міліцыі, 44-гадовы зямляк пацярпелага хутка быў затрыманы. Вясковец ужо трапляў у турму, так што на гэты раз доўга рыхтаваўся да справы. Ён сачыў за домам, дасканала запісваў час, калі гаспадары з’язджалі і вярталіся дахаты. Падрыхтаваў злодзей і спецыяльную матэрыяльную базу — лесвіцу і пальчаткі, каб не пакідаць слядоў.

Нягледзячы на крымінальныя хітрыкі, мужчыну затрымалі, і зараз яму пагражае ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, дадзеныя пра колькасць скрадзеных грошай разыходзяцца. Так, “Камсамольская праўда” паведаміла, што ў старшыні калгасу скралі 65.000 долараў.
“Малады кіраўнік запэўнівае, што дзевяць гадоў збіраў зберажэнні, — піша “Камсамолка”. — І ён думае, што такія зберажэнні ёсць у многіх. Вёска, у якой адбылося гучнае злачынства, досыць вялікая — 840 чалавек. Вось ужо паўтара года СВК ўзначальвае малады кіраўнік, які раней працаваў галоўным аграномам. Жыве ён у службовай хаце і ездзіць на службовым «Шэўрале».

— Гэтая сума — мае назапашванні з 2003 года, а пудзіла ільвіцы калісьці падарылі, — неахвотна распавядае “Камсамолцы” пацярпелы.

— На што вы збіралі грошы? Проста такая вялікая сума і вы захоўвалі яе ў хаце.

— Я лічу, што такая сума амаль у кожнага ёсць.

— Вы прабачце, а колькі вам гадоў?
— Хутка будзе 30. Да пабачэння.

Дарэчы, калгас, у якім усё адбылося, не на лепшым рахунку ў раённага начальства па эканамічных паказчыках”.
Народная Воля.


Поделиться ссылкой: