Вадохрышча– зімовае свята царкоўнага календара, дзень завяршэння Калядаў. Найбольш яскрава яно ўвасобіла культ вады. Хрысціянская рэлігія звязвае Вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Іярдан, са з’яўленнем усіх асоб Святой Троіцы. На Вадохрышча ў храмах адбываецца асвячэнне вады, якую некалі бралі з бліжэйшай рэчкі.
Нягледзячы на кепскае надвор’е (у Мінску ідзе снег, складаная сітуацыя на дарогах) каля праваслаўных храмаў стаяць вялікія чэргі. Тысячы гараджанаў прыйшлі з банкамі, бутэлькамі, каб набраць вады. Лічыцца, што гэтая вада можа стаяць год у шкляной тары, не сапсавацца і мае цудадзейныя якасці.
Чаргу за святой вадой прыхаджане мінскага храма Пятра і Паўла займалі з ранку. Людскі паток не змяншаецца тут і цягам усяго дня.
Па падліках мінскай міліцыі толькі ўчора, 18 студзеня, з 8 раніцы ў 36 праваслаўных цэрквах у беларускай сталіцы на набажэнствах, прысвечаных Вадохрышчу, удзельнічала каля 99,5 тысяч чалавек. Каля храмаў дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі і медыкі “хуткай дапамогі”.
Фота аўтара
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!