Сітуацыя пагаршаецца кожныя 10 хвілін. Кіроўцы аўтамабіляў абураюцца, што камунальныя службы пачысцілі так званую “прэзідэнцкую” дарогу і тэрыторыю каля Мінгарвыканкама.

На плошчы Перамогі рух настолькі запаволены, што машыны, якія знаходзяцца на прылеглых вуліцах, чакаюць больш за паўгадзіны, каб патрапіць на кола. На скрыжаваннях можна назіраць ДТП. Дзякуючы невялікай хуткасці, наступствы здарэнняў у асноўным носяць матэрыяльны характар (драпіны, разбітыя фары).

Прэтэнзіі да камунальных служб маюць не толькі кіроўцы транспарту, але й шматлікія пешаходы, сярод якіх шмат людзей сталага ўзросту, бо людзі едуць па ваду ў праваслаўныя храмы.



Поделиться ссылкой: