Едуць паломнікі, каб перад святымі абразамі, найперш перад мошчамі святога Елісея Лаўрышскага, знайсці душэўную раўнавагу, прывесці свае думкі ў гармонію і… вылечыць блізкага чалавека ад п’янства. Лічыцца, што цудадзейны ўплыў заснавальніка манастыра прападобнага Елісея Лаўрышскага (ХІІІ ст.) і па сёння дзейнічае на тых, хто трапіў у палон “зялёнага змія”. Захавалася сведчанне, што самога святога манаха забіў звар’яцелы вучань, які потым вылечыўся, дакрануўшыся да мошчаў настаяцеля. З таго ўсё і пайшло-паехала…

Не дзіва, што ў Лаўрышаўскі манастыр пацягнуліся зараз многія: п’янства на Беларусі стала сапраўдным бічом, яно не толькі калечыць саміх выпівакаў, але нясе гора іх блізкім, родзічам. Самае страшнае, што алкагалізм пазбаўляе жыццяў маладых працаздольных людзей… Пазалетась з-за празмернага ўжывання моцных напояў памерла 4 тыс. 265 чалавек. У мінулым годзе амаль столькі ж. Толькі за апошнія пяць гадоў колькасць хранічных алкаголікаў у Беларусі павялічылася з 121 880 да 177 188 чалавек. А колькасць так званых пасіўных алкаголікаў павялічваецца яшчэ шпарчэй…


Поделиться ссылкой: