Яе памер – 180 базавых велічынь кожнаму, што сёння складае 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў, альбо каля 750 долараў.
Прэміяй вучоныя адзначаны за цыкл работ “Навуковае і практычнае забеспячэнне ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Закон, як вядома, быў прыняты яшчэ ў 2008 годзе, а ўступіў у дзеянне 1 верасня мінулага года.

Дакумент нарабіў многа шуму, быў неадназначна ўспрыняты грамадскасцю і крытычна ацэнены мовазнаўцамі. Яны ўказвалі на шэраг памылак і супярэчлівасцяў, аўтараў закона абвінавачвалі ў тым, што распрацоўка змен беларускага правапісу адбывалася тайна, іх шырокае абмеркаванне адбылося пасля таго, як закон зацвердзіў парламент. “Настаўнікі, дзеці, бацькі хапаюцца за галаву, — адзначаў у студыі TUT.BY адзін з аўтараў зводу правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (2005) Зміцер Саўка. — Новыя правілы нам не дапамагаюць, а, наадварот, заблытваюць, развязваюць праблемы горшыя за правілы 1959 года”.

Прыхільнікі змен сцвярджалі, што правілы па-новаму згрупаваны і таму больш зручныя для ўспрымання і засваення, яны ўтрымліваюць менш выключэнняў, а многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае вывучэнне беларускай мове.

Новыя правілы ўведзены ў практыку, плануецца, што ўжо ў 2013 годзе цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове абітурыенты будуць здаваць па іх.


Поделиться ссылкой: