Мэта яе візіту — паінфармаваць парламентароў пра сітуацыю вакол сына, паведамляе nn.by. Жанчына каж, што прыехала ў Брусэль, каб расказаць, што ў Беларусі сфабрыкавалі абвінавачванне супраць яе сына і яго сябра, і вынеслі неправасудны прыгавор.

У Любові Кавалёвай запланавана таксама сустрэча з прадстаўнікамі Еўрапейскай службы па знешнепалітычнай дзейнасці ЕС.

Нагадаем, што Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву вынеслі смяротны прысуд за выбух у мінскім метро і шэраг іншых выбухаў. 



Поделиться ссылкой: