У мінскім Палацы мастацтваў распачаўся Другі фестываль беларускага духоўнага мастацтва. Падчас яго мастак Алесь Пушкін прэзентаваў інсталяцыю, прысвечаную зніклым людзям.

Цэнтрам інсталяцыі стаў абраз «Аб’яўленне Маці Божай адзыскання загінуўшых і зніклых».

Пасля афіцыйнай часткі некаторыя наведнікі выставы прымацавалі ля абраза партрэты палітыкаў і журналістаў, якія зніклі ці памерлі пры загадкавых абставінах за апошнія 17 гадоў — Юрыя Захаранкі, Алега Бябеніна, Змітра Завадскага, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі.

«Гэта зрабіў народ»: перформанс з партрэтамі зніклых у Палацы мастацтваў

«Гэта зрабіў народ»: перформанс з партрэтамі зніклых у Палацы мастацтваў

Дырэкцыя музея адрэагавала адразу.

На пытанне «чыя гэта палітычная акцыя?» адзін з наведнікаў адказаў «мая»,

пасля чаго дырэктар Палаца мастацтваў прымусіў яго зняць партрэты і груба выцягнуў з памяшкання, дзе месцілася выстава.

З інсталяцыі знялі і тэкст Алеся Пушкіна: «Упадак духоўнасці нашага насельніцтва апошнім часам набывае пагрозлівыя, катастрафічныя маштабы, — піша Пушкін пра інсталяцыю.

Надоечы прынеслі мне здэградаваныя, неаднаразова асуджаныя людзі, жыць сярод якіх, на сваёй малой радзіме, у мястэчку Бобр Крупскага раёна, я зрабіў свой выбар — Абраз.

Папрасіўшы суму грошаў эквівалентную пяці бутэлькам партвейну. І я ўбачыў у гэтай падзеі знак… Я прывёў Абраз гэты ў належны стан — і вось Ён, перад Вамі!

Прысвячаецца60-годдзюЮрыя Захаранкі”.

Сам Алесь Пушкін, які падчас інцыдэнта разам з іншымі наведнікамі глядзеў батлейку ў іншым канцы залы, пракаментаваў здарэнне так: «Я аднавіў Абраз, куплены ў п’яніц і павесіў яго на выставе. А 

тое, што адбылося — гэта зрабіў народ, а народ, як вядома, творца сваёй эпохі».

 Фота Сяргея Гудзіліна.

Поделиться ссылкой: