Гэтую ініцыятыву нельга назваць нечаканай, паколькі партыя байкатавала ўсе палітычныя кампаніі апошняга часу.
Другая ініцыятыва таксама агучвалася раней. “Трэба ўзняць пытанне аб выдаленні дзяржаўных ідэолагаў  з установаў і прадпрыемстваў”, — звярнуўся да сваіх паплечнікаў Зянон Пазьняк. Праўда, такое пытанне ўжо ўзнімалася, але пакуль ніхто, ў тым ліку і прадстаўнікі КХП-БНФ, не здолелі прапанаваць нейкай уцямнай стратэгіі рэалізацыі гэтай ініцыятывы.

Задача, якая пастаўлена партыйцам на бліжэйшы час, — працаваць над праблемай продажу “Белтрансгазу”. На думку Пазьняка, справу гэту можна і трэба давесьці да суда.
“Расійская амбасада ў Мінску зараз паводзіць сябе дакладна як у канцы XVІІІ-га стагоддзя калі імперыя рыхтавала захоп Вялікага Княства Літоўскага і дыпламатыя дзейнічала як рэзідэнцыя і штаб падрыхтоўкі акупацыі. Рускі пасол Сурыкаў выступіў з недапушчальнымі агрэсіўнымі заявамі супроць беларускіх інтарэсаў і павінен быць выдалены з нашай краіны”, — мяркуе лідар беларускага нацыянальнага руху.



Поделиться ссылкой: