Дэпутат занепакоены фактамі дыскрымінацыі прадстаўнікоў украінскай дыяспары ў Баранавічах. Падставай для звароту стала адмова баранавіцкіх уладаў зарэгістраваць аб’яднанне ўкраінцаў “Кабзар”, а таксама пераслед кіраўніка аб’яднання Міколы Чарнавуса.

Для таго, каб арганізацыя мела юрыдычны адрас, які неабходны для рэгістрацыі аб’яднання, мясцовыя чыноўнікі прапанавалі арандаваць памяшканне за 10 мільёнаў рублёў (гэта прыкладна 9 000 грывень). У той час ва Ўкраіне мясцовыя ўлады прадастаўляюць беларускім аб’яднанням памяшканні за 1 грыўню.

9 студзеня кіраўніка “Кабзара” Мікалая Чарнавуса дапыталі ў міліцыі пасля таго, як той падаў заяўку на пікет пад лозунгам: «Чыноўнікі супраць дружбы паміж народамі». На пікеце актывісты аб’яднання «Кабзар» хацелі выказаць пратэст супраць адмовы баранавіцкіх чыноўнікаў прадаставіць арганізацыі памяшканне для юрыдычнага адрасу.

Ігар Гузь называе гэта грубым парушэннем правоў украінцаў, якія пражываюць у Баранавічах. У сувязі з гэтым ён накіраваў дэпутацкі зварот міністру замежных спраў Украіны Канстанціну Грышчанку, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Віктару Ціханаву і генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце Івану Баранчыку з патрабаваннем аказаць дапамогу украінцам Беларусі ў абароне іх правоў і свабод.



Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»