Суму грашовага закладу таксама павінны вызначыць следчыя, калі дадуць сваю згоду. Алена Каваленка аргументавала сваю заяву тым, што муж ужо амаль месяц знаходзіцца ў СІЗА ў стане галадоўкі супраць несправядлівага, на ягоную думку, зняволення. І з кожным днём расце небяспека незваротных наступстваў для яго здароўя.
Нагадаем, з 22 снежня актывіст знаходзіцца ў СІЗА паводле крымінальнага абвінавачання. Супраць яго распачалі справу паводле артыкула 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання”. Яго вінавацяць у парушэннях адбывання рэжыму ўмоўнага пакарання – “хатняй хіміі”, прысуджанай яму за тое, што 7 студзеня 2010 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы.
Незадоўга да таго, як яго змясцілі ў СІЗА, Сяргей Каваленка падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Такім чынам ён спрабуе аспрэчыць прысуд, вынесены яму за вывешванне сцяга на елцы, якое суд кваліфікаваў як злоснае хуліганства.