Невыязны Куляшоў за мяжой

2

З 17 па 20 студзеня адбудуцца перамовы па праекту Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі Інтэрпол аб прызнанні пашпарту Інтэрпол.

Прозвішча міністра унутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова знаходзіцца ў спісе тых асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага саюзу.

“Народная Воля” звярнулася ў амбасаду Францыі ў Беларусі і пацікавілася, як Куляшоў атрымаў візу і патрапіў на тэрыторыю краіны Еўрасаюза. У амбасадзе пацвердзілі, што візу Анатоль Куляшоў атрымаў у амбасадзе Францыі, але гэтая віза тэратэрыяльна абмежаванага дзеяння. Такія візы амбасада Францыі павінна выдаваць па просьбе Інтэрпола. Гэта  абавязацельства Францыі, паколькі Генеральны сакратарыят Інтэрпола знаходзіцца на яе тэрыторыі. Падчас паездкі не прадугледжаны ніякія іншыя кантакты. Віза дзейнічае толькі на тэрмін афіцыйнай паездкі.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!