Менавіта там будзе вырашана пытанне аб прадастаўленні спаткання з сынам. Па яе словах, адміністрацыя СІЗА абавязана прадастаўляць ёй кароткатэрміновае спатканне з сынам раз на месяц.

Нагадаем: раней Любоў Кавалёва з аналагічнай заявай звярталася ў Вярхоўны суд Беларусі. Аднак там ёй паведамілі, што пытанні аб прадастаўленні спатканняў – у кампетэнцыі адміністрацыі СІЗА КДБ.

Нагадаем, з 30 лістапада мінулага года, моманту вынясення прысуду па справе аб тэрактах, Любоў Кавалёва бачыла сына толькі аднойчы. Спатканне праходзіла ў СІЗА КДБ і доўжылася паўгадзіны.



Поделиться ссылкой: