75 гадоў таму ў 1937 годзе ў СССР пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць народаў краіны. Беларускі народ пацярпеў больш за іншых па маштабах рэпрэсій.

Пастанова Саўміну ад 18 студзеня 1989 года дэкларатыўна абвяшчала конкурс на ўсталяванне помніка ахвярам тэрору, распрацоўку мерапрыемстваў па фінансаванню, арганізацыю працоўнай групы, якая б вывучала пытанне, а таксама даручала Энцыклапедыі выдаць адпаведны раздзел аб рэпрэсіях на тэрыторыі Беларусі. Ніводнага з пералічаных пунктаў так і не было здзейснена.

За 17 гадоў не было выдадзена ніводнай кнігі ці навуковай працы пра гэты страшны перыяд у гісторыі беларускага народа. Аргкамітэт спадзяецца на дапамогу ўсёй грамадскаці, каб былі ўшанаваныя ахвяры рэпрэсій таталітарызму.
 



Поделиться ссылкой: