Станіслаў Сямашка: Я вырашыў сысці

2

Станіслаў Сямашка паведаміў, што рашэнне аб сыходзе з пасады старшыні прымалася ім асабіста: “Гэта грамадскае аб’яднанне жыве свабодна, вырашае свабодна. Таму я вырашыў сысці. Прабачце,  я не маю часу, да пабачэння”.

Інфармацыя аб адстаўцы Сямашкі з’явілася ўчора. Сярод магчымых прычынаў называюцца кепскае фінансавае становішча арганізацыі і запазычанасці па камунальных плацяжах офісаў. Намеснік Сямашкі Мечыслаў Лысы тлумачыць адстаўку прычынамі асабістага характару.

Нагадаем, што Сямашка — вядомы на Гродзеншчыне прадпрымальнік, ён мае гатэлі ў Гродне і Шчучыне. Кіраўніком арганізацыі яго абралі ў верасні 2009 года. Да таго часу Станіслаў Сямашка не меў ніякага дачынення да польскага руху на Гродзеншчыне. Паводле некаторай інфармацыі, менавіта ён папрасіў беларускія ўлады праверыць, наколькі польскі закон “Аб карце паляка” адпавядае нормам міжнароднага права. У Польшчы Сямашка ўнесены ў “спіс неўязных”.

 

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!