На гэты раз аматара моцных напояў узялі разам з яго таварам — “паленай” гарэлкай.

“Падчас санкцыянаваных вобшукаў кватэры і гаража мы выявілі 232 літры вадкасці, што ўтрымлівае спірт, у 5 ёмістасцях, а таксама 81 бутэльку гарэлкі з Украіны без акцызных марак Рэспублікі Беларусь, — паведаміў начальнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага РАУС Міхаіл Татарэвіч. — Агульная сума канфіскаванага перавышае 20 мільёнаў рублёў. Гаспадар тавару тлумачыць, што ўсё гэта захоўваў для ўласных патрэб. Па нашай жа інфармацыі, ён займаўся рэалізацыяй кантрафактнай прадукцыі, якая магла пашкодзіць здароўю людзей”.

Поделиться ссылкой: