Дзяніс Садоўскі: "Рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі БХД – палітычнае”

2

“Чарговы, чацвёрты па ліку, устаноўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі прайшоў 17 снежня мінулага года, – сказаў ён. – Праз тры дні пасля гэтага мы перадалі ў Міністэрства юстыцыі ўсе вызначаныя законам дакументы. Аднак насуперак законным патрабаванням Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад нас дадатковыя дакументы. Напрыклад,ад нас патрабавалі прадаставіць дакумент наконт таго, ці мае арганізацыя, якая прадаставіць партыі юрыдычны адрэс, права гэтыя самыя юрадрасы прадастаўляць”.
Па словах Садоўскага, усе неабходныя дадатковыя дакументы былі сабраны і ў вызначаны тэрмін, да 5 студзеня бягучага года, адпраўлены ў Міністэрства юстыцыі. “Мы адправілі ў Міністэрства дадатковыя дакументы, хаця патрабаванне тое было незаконным, – сцвярджае Дзяніс Садоўскі. – Дакументы пайшлі ў Мінюст заказным лістом, у нас на руках застаўся адпаведны чэк. Тым не менш 6 студзеня Міністэрства юстыцыі высылае на адрас БХД ліст, у якім нам паведамляюць, што працэдура рэгістрацыі партыі прыпынена якраз з-за непрадастаўленых дакументаў. Пасля атрымання гэтага ліста мы накіравалі пратэст на імя міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, у якім выклалі сваю пазіцыю наконт таго, што прыпыненне рэгістрацыі БХД незаконнае. Калі міністр ніяк не адрэагуе, мы будзем вымушаны звяртацца ў суд. Але ўжо сёння відавочна: рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі БХД – палітычнае”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!