За імі назіраюць спецыялісты мясцовага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў. Пакуль праблем ніякіх, бо снежнае покрыва амаль нулявое і корму хапае. Ды і маразоў яшчэ не было. Па меркаванні арнітолагаў, не варта падкармліваць “зімоўшчыкаў” без патрэбы, яны самі – калі тэмпература не сягае за 15 градусаў – здольныя пракарміцца. Пастаянная падкормка можа адбіць ахвоту здабываць пракорм у натуральным асяроддзі. Іншая справа, калі ўдараць сапраўдныя маразы і вадаёмы цалкам пакрыюцца лёдам. У такім выпадку варта заняцца падкормкай, але пад наглядам спецыялістаў-арнітолагаў. Увогуле ж, так мяркуюць шведскія біёлагі і арнітолагі, зімоўка пералётных дзікаплаваючых птушак сведчыць адназначна пра тое, што глабальнае пацяпленне – не выдумка, а рэальнасць ХХІ стагоддзя…



Поделиться ссылкой: