У горадзе зарэгістравана 400 індывідуальных прапрымальнікаў і 39 прыватных фірм, якія займаюцца перавозкай пасажыраў.

Нягледзячы на тое, што паслугі таксі становяцца ўсё даражэй і даражэй (на сёння паездка да 2-х км. абыходзіцца пасажыру ў 16-18 тыс руб.), таксісты ў адзін голас сцвярджаюць: мінімальная паездка павінна каштаваць 25-30 тыс руб…

Разам з тым, скардзяцца яны, наспеў канфлікт паміж афіцыйнымі перавозчыкамі і  нелегаламі, так званымі  чорнасцяжнікамі. Апошнія пазаймалі самыя выгадныя ў горадзе месцы – вакзалы, рэстараны, дыскатэкі… Яны і “стрыгуць” “бабкі”, мінаючы падатковую інспекцыю. Пра тое сведчаць праверкі, якія рэгулярна ўчыняюць штатныя інспектары. У мінулым годзе ў Гродна было выяўлена каля 170 парушэнняў заканадаўства, з якіх 73% дапусцілі фізічныя асобы, якія “таксавалі” нелегальна. У такой сітуацыі выгадваюць хіба што самі пасажыры: ім усё роўна, шашачкі на аўтамабілі, ці чорны сцяг – абы танна і з камфортам…



Поделиться ссылкой: