Рух Салідарнасці “Разам” патрабуе вызвалення Мікалая Статкевіча

0

Актывісты руху, у прыватнасці, заяўляюць: “Мікалай Статкевіч заўсёды адстойваў інтарэсы беларускай нацыі. Ён быў ініцыятарам прыняцця вайсковай прысягі ў 1992 годзе. Ўсе часы лукашэнкаўскай дыктатуры быў у першых шэрагах тых, хто змагаўся за незалежную, дэмакратычную, еўрапейскую Беларусь. У 2010 годзе Мікалай Статкевіч, выкарыстоўваючы сціплыя магчымасці кампаніі “выбараў прэзідэнта”, напраскі звярнуўся да дыктатара: “Саша, вярні нам тое, што скраў. Вярні свабодныя выбары!”. За гэта яму сёння помсцяць, бо найбольш існуючыя ўлады баяцца свабоднага волевыяўлення беларускай нацыі. Таму Мікалай Статкевіч атрымаў найбольшы тэрмін з палітвязняў – 6 гадоў зняволення. І сёння яго  спрабуюць яшчэ раз асудзіць да 3 гадоў найбольш суровага ў беларускіх турмах  рэжыму – так як гэта рабілася ў савецкім таталітарным мінулым. Ўлада ставіць задачу знішчыць Мікалая Статкевіча”.

У заяве згадваецца, што Мікалай Статкевіч – вядомы ў Еўропе палітык. Актывісты руху “Салідарнасці” “Разам!” спадзяюцца, што еўрапейскія сацыял-дэмакратычныя партыі здольныя будуць не толькі прыняць “заявы ў падтрымку мужнага беларускага палітвязня, але пачаць кампанію па прыцягненню А.Лукашэнкі і яго бліжэйшага ассяроддзя да крымінальнай адказнасці праз міжнароднае права за генацыд беларускай нацыі і факты знішчэння і катавання палітычных апанентаў. Канчатковай мэтай гэтай кампаніі мусяць быць свабодныя дэмакратычныя выбары пад міжнародным кантролем. Толькі такім чынам Беларусь зможа вярнуцца  ў Еўропу!

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!