Тэрмін рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы – 2012 ‑ 2018 гады. Яе мэтай з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для  захавання, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця ўнутранага і ўязнога турызму.

За пяць гадоў плануецца рэстаўрацыя, рэканструкцыя і прыстасаванне запланавана на 7 помніках архітэктуры. Акрамя таго плануецца правядзенне кансервацыі з частковай рэстаўрацыяй на7 аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, якія захаваліся часткова – Навагрудскім, Крэўскім, Гальшанскім замках, а таксама рэштках замкаў у Геранёнах Іўеўскага раёна, Смалянах Аршанскага раёна, Быхаве, селішчы Тэльман Брагінскага раёна.

Адным з галоўных пунктаў новай праграмы стануць работы па музеефікацыі на 5 помніках археалогіі. У спіс увайшлі гарадзішчы ў Тураве і Мілаградзе Рэчыцкага раёна, замчышчы ў Глуску і Рыжкавічах Шклоўскага раёна і ў Мінску.

Поделиться: