Любоў Каавалёва падасць заяву, у якой будзе прасіць аб сустрэчы з сынам.

Справа ў тым, што 17 студзеня Уладзіславу Кавалёву спаўняецца 26 гадоў. Менавіта ў гэты дзень яна б і хацела ўбачыцца з сынам.

Нагадаем, пасля вынясення прысуду Уладзіслвау Кавалёву 30 лістапада мінулага года, Любоў Кавалёва мела толькі адно паўгадзіннае спатканне з сынам. Яно праходзіла у СІЗА КДБ і кантралявалася супрацоўнікамі спецслужбаў.

Тым часам, патрабуючы адмены смяротнага пакарання для Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў Мінску другі месяц запар галадае інвалід Святлана Чорная.

Жанчына чакае афіцыйнай рэакцыі на ліст, накіраваны Аляксандру Лукашэнку. У сваім звароце яна прасіла кіраўніка дзяржавы памілаваць асуджаных на смяротнае пакаранне Канавалава і Кавалёва.

Мяркуецца, што зварот Святланы Чорнай будзе разгледжаны кеамісіяяй па памілаванню пры прэзідэнце Беларусі пасля таго, як туды трапяць матэрыялы крымінальных спраў асуджаных.

Поделиться: