Пасля ўстаноўчага з’езду дакументы былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. Усяго было сабрана 1080 подпісаў з указаннем адрасоў заснавальнікаў.

Раней першыя две спробы зарэгістраваць партыю не далі станоўчых вынікаў. Тады людзям тэлефанавалі з раёных адміністрацый, выклікалі на размовы да начальства. Студэнтам у дэканатах пагражалі адлічэннем з вучобы. Падпісантаў прымушалі адмовіцца ад подпісу ў дакументах. 

Цяпер адбываецца трэцяя па ліку кампанія ціску на актывістаў. Пакуль невядомыя факты, калі людзі пагадзіліся на патрабаванне мясцовых адміністрацый, але не выключана, што нехта можа адклікаць свій подпіс пад пагрозай страты працы. Калі такіх выпадкаў будзе некалькі, чыноўнікі Міністэрства юстыцыі будуць мець фармальныя падставы для адмовы ў рэгістрацыі БХД.

Поделиться: