Чакаецца, што будзе заслуханы даклад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю, пасля якога адбудзецца абмеркаванне далейшай палітыкі ЕС у адносінах з афіцыйным Мінскам.

Па папярэдніх ацэнках, леташняя палітыка Брусэля была беспаспяховай, а рэпрэсіі беларускай улады ў адносінах да апанентаў толькі ўзмацніліся. Аднак наўрад ці варта чакаць нейкіх кардынальных рашэнняў па яе змене. У прыватнасці, пытанне аб магчымасці ўвядзення эканамічных санкцый да Беларусі фактычна знята з парадку дня.

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі, які шмат гадоў займаецца беларускімі праблемамі, ў інтэрв’ю Польскаму радыё прызнаў, што інструментаў для ціску на Мінск, у Еўропы не шмат.

— Мы ведаем, што санкцыі ўдараць не па Лукашэнцы, а па звычайных людзях, — заявіў спадар Мігальскі. — Невядома, ці пагаршэнне эканамічнай сітуацыі выкліча палітычныя праблемы ў Лукашэнкі. Не трэба забывацца, што нашай агульнай мэтай з’яўляецца паляпшэнне жыцця беларусаў, у тым ліку іх эканамічнага становішча. Такім чынам, набор сродкаў, якія мы можам выкарыстаць, даволі абмежаваны. Візавыя санкцыі з’яўляюцца хіба што найбольш эфектыўным інструментам. Таму нам трэба вызначыць пайменна кожнага чыноўніка, як ўдзельнічае ў рэпрэсіях – ад міністра ці пракурора да звычайнага суддзі ці рэктара, які адлічвае студэнтаў за ўдзел у маніфэстацыях.

Поделиться: