Святлана Чорная галадае другі месяц

1

Нагадаем, пра галадоўку Святлана Чорная абвясціла ў дзень вынясення прысуда Кавалёву і Канавалаву – 30 лістапада мінулага года.

Яшчэ ў мінулым годзе жанчына напісала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі, у якім паведаміла, што ў яе ёсць сумненні ў тым, што ў здзяйсненні тэрактаў пакаралі сапраўды вінаватых.

Адказу з Адміністрацыі прэзідэнта Чорная дагэтуль не атрымала. Святлана Чорная высветліла, што яе ліст перададзены ў камісію аб памілаванні пры прэзідэнце Беларусі. Але ён будзе разгледжаны пасля таго, як у камісію з Вярхоўнага суда паступяць матэрыялы крымінальных спраў Канавалава і Кавалёва.

Стан свайго здароўя пасля амаль палутармесячнай галадоўкі Святлана Чорная ацэньвае, як “больш-менш нармальны”.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!