Зараз ён знаходзіцца ў следчым ізалятары, куды быў змешчаны, пакуль ідзе следства па крымінальнай справе па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі. “Ухіленне ад адбывання пакарання”.  З лета 2010 года Сяргей Каваленка знаходзіўся на “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы ў пазамінулым годзе.

Сярод парушэнняў адбывання пакарання, якія інкрымінуюцца Каваленку – вяртанне дамоў пазней зха вызначаны тэрмін, а таксама некалькі адміністрацыйных спраў у дачыненні да яго.

Калі суд прызнае Сяргея Каваленку вінаватым, то яму пагражае зняволенне да трох гадоў пазбаўлення волі.



Поделиться ссылкой: