175 чалавек прыцягнута да крымінальнай адказнасці, а гэта на 10,1% больш ў параўнанні з мінулым годам. 

Паводле афіцыйнай статыстыкі пракуратуры большасць карупцыйных злачынстваў прыпадае на хабарніцтва – усяго выяўлена 166 фактаў. На другім месцы злачынствы, якія здейснены шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі – 117 фактаў. Кожны трэці выпадак прыпадае на крадзяжы ў буйных і асабліва буйных памерах.

Падчас следства абвінавачаныя кампенсавалі матэрыяльны ўрон памерам 1 мільярд рублёў. Пры гэтым была арыштавана маёмасць – нерухомасць, аўтатранспарт, ды іншыя рэчы коштам больш за 1,5 мільярда рублёў.

Супрацоўнікі пракуратуры правялі аналіз і высветлілі, што большасць карупцыйных злачынстваў было здзейснена ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, адукацыі і гандлю.

 Некалькі чалавек прыцягнулі да адказнасці за спробу даць хабар службовай асобе. Але такія выпадкі адзінкавыя на тле агульнай статыстыкі.



Поделиться ссылкой: