Сёння , 6 студзеня, мусіў адбыцца суд па скарзе пенсіянера Марозава на рашэнне пракуратуры, якая адмовілася прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі Першамайскага раёна Мінска Віталя Шафікава і Паўла Садова – тых міліцыянераў, якія 6 ліпеня збілі Мароза з ног і душылі на вачах шматлікіх сведак.

Уладзімір Марозаў распавёў, што ўвечары 5 студзеня да яго прыйшлі супрацоўнікі 8-ай паліклінікі і паведамілі пенсіянеру аб тым, што з Міністэрства аховы здароўя прыйшла тэлефонаграма. Чыноўнікі міністэрства абавязалі медыкаў раённай паліклінікі падрыхтаваць неабходныя паперы для прымусовага псіхіятрычнага абследавання Уладзіміра  Марозава. Сам Марозаў лічыць, што такім чынам улады дэманструюць грамадзянам, што скардзіцца на дзеянні міліцыянераў не толькі бессэнсоўна, але й небяспечна. Пакуль невядома калі Марозава павязуць на экспертызу і якім чынам гэта будзе адбывацца.



Поделиться ссылкой: