Як вядома, урэшце працаўладкаваўся Сяргей Сідорскі. Былы кіраўнік беларускага ўрада зараз працуе ў Расіі, членам калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Чым будзе займаецца новы орган і канкрэтна Сідорскі распавёў у інтэрв’ю газеце “Звязда” пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. У

— Гэтая вялікая структура робіць толькі першыя крокі, — расказаў дыпламат. —  Яе штаб-кватэра ў Маскве, туды падбіраецца кваліфікаваны персанал, дзесьці каля 1200 чалавек. Усе яны — расіяне, беларусы і казахстанцы — будуць прымацца на працу толькі па выніках адкрытага конкурсу на замяшчэнне пэўнай пасады. Зразумела, перавагу атрымаюць прафесіяналы з вялікім досведам. Трапіць у ЕЭК па пратэкцыі на “хлебнае” месца, думаю, будзе наўрад ці магчымым. Ды і “хлебным” месцам працу ў Камісіі не назавеш: работы будзе вышэй даху, бо вельмі шмат чаго прыйдзецца пачынаць з белага ліста. А задачы ў персаналу камісіі вельмі адказныя: забяспечыць бездакорнае і своечасовае выкананне ўсіх стратэгічных рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў. Ён, па сутнасці, стане вышэйшым органам АЭП. Бягучай працай Еўразійскай эканамічнай камісіі будзе кіраваць яе калегія, куды ўвойдуць па тры прадстаўнікі ад Беларусі, Расіі і Казахстана.

Па словах Сурыкава, член калегіі ЕЭК Сяргей Сідорскі будзе займацца пытаннямі дзейнасці аграпрамысловага комплексу і прамысловасці.

— Кожны з дзевяці членаў калегіі ЕЭК будзе атрымліваць зарплату прыкладна такую, як і міністр урада Расійскай Федэрацыі, — адзначыў Аляксандр Сурыкаў. — . Гэта, зразумела, прыстойная аплата працы. Але і, паўтаруся, адказнасць на кожным члене калегіі будзе ляжаць велізарная. Яму прыйдзецца нярэдка прымаць няпростыя рашэнні па складаных пытаннях. Бо ў ЕЭК перадаецца прыкладна 175 нацыянальных паўнамоцтваў, напрыклад, мытныя і інш. Камісія будзе выконваць гэтыя паўнамоцтвы ўжо ў якасці наднацыянальнага органа.



Поделиться ссылкой: