У гэтым цэнтры пражываюць дзеці ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Установа аказвае дзецям і іх сем’ям псіхалагічную, педагагічную і
юрыдычную дапамогу.

5 студзеня 2012 г. прадстаўнік Пасольства перадасць дадзенай установе бытавую тэхніку і мэблю, якія дапамогуць стварыць для пражываючых там дзяцей утульную
хатнюю абстаноўку, паведамілі “Народнай Волі” ў прэс-службе Пасольства.



Поделиться ссылкой: