Як паведаміў ксёндз тэлеканалу Белсат, міліцыя праводзіць праверку паводле заявы невядомага грамадзяніна. Ананім сцвярджае, што святар незаконна займаецца турыстычным бізнесам і зарабіў на гэтым ад 350 тысяч да 1 мільёна еўра.

«Немагчыма прадказаць, які працяг будзе мець гэтая справа. Але лепей было б, каб органы зацікавіліся не мною, а тым правакатарам, што напісаў заяву», – кажа ксендз Вячаслаў.

Вячаслаў Барок – адзін з арганізатараў пілігрымак у хрысціянскія святыні Еўропы і Палестыны, а таксама штогадовага беларускага рэлігійнага фэсту ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Удзел у пілігрымках бралі некалькі тысяч беларусаў.



Поделиться ссылкой: